Толькі траціна нямецкіх IT-фірмаў гатовая наймаць расіянаў і беларусаў

У Германіі адкрыты больш за 137 тысяч вакансій для IT-спецыялістаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Германіі адкрыты больш за 137 тысяч вакансій для IT-спецыялістаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Толькі траціна нямецкіх IT-фірмаў гатовая наймаць зараз спецыялістаў з Расіі і Беларусі. Гэта пры тым, што ў Германіі назіраецца сур'ёзны дэфіцыт такіх спецыялістаў. Адкрытыя 137 тысяч вакансій. Апытанне праводзіла нямецкая асацыяцыя лічбавай індустрыі Bitkom. Яго ўдзельнікамі былі больш за 850 нямецкіх фірмаў. Вынікі свайго апытання Bitkom прадставіў на днях у Берліне, расказвае Deutsche Welle.

У кожнай чацвёртай фірме казалі, што цалкам дапускаюць запаўненне вакансій айцішнікамі з Расіі і Беларусі. Яшчэ ў 11% сказалі, што "пасля пачатку вайны" спрабавалі наняць IT-спецыялістаў з гэтых дзвюх краін, але працаўладкаванню перашкодзілі бюракратычныя перашкоды. Узялі да сябе на працу беларусаў і расіянаў пасля пачатку вайны толькі ў 1% апытаных фірмаў.

Такім чынам, увогуле давяраць свае IT-сістэмы спецыялістам з Расіі і Беларусі ў той ці іншай форме гатовыя недзе 37% нямецкіх кампаній.

Не гатовыя наймаць айцішнікаў з Расіі і Беларусі 16% кампаній. Прычына — "пытанні бяспекі". Яшчэ ў 18% офісаў адказалі "не", таму што лічаць, што прыём на працу расіянаў і беларусаў запатрабуе празмерных адміністрацыйных намаганняў. 26% сказалі, што ў прынцыпе не зацікаўлены ў замежных IT-спецыялістах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі