Тэлефонныя махляры выпадкова патэлефанавалі ў мінскую міліцыю

Тэлефонныя махляры выпадкова патэлефанавалі ў мінскую міліцыю — трапілі на службовы тэлефон у ГУУС. Яны папрасілі грошай. А калі жанчына-кур'ер прыехала за імі, яе затрымалі. Пра гэтую крымінальную і адначасова кур'ёзную гісторыю распавяла прэс-служба сталічнай міліцыі.

Схема махляроў была стандартная: жаночы плач і гісторыя пра аўтааварыю, у якую нібыта трапіла дачка міліцыянера. Каб вызваліць яе ад крымінальнай адказнасці, патрабавалася 15 тысяч долараў. Пасля жанчыны размову працягнуў "следчы". Міліцыянер хутка зразумеў, з кім мае справу і працягнуў гутарку, прызначыў сустрэчу.

Затрыманай 53 гады. Напярэдадні яна забрала ў 74-гадовай пацярпелай больш за 26 тысяч рублёў у замежнай валюце.

Крымінальную справу распачалі па факце махлярства ў буйным памеры.

Падобных выпадкаў махлярстваў у Беларусі становіцца ўсё больш. Сярод затрыманых ёсць і замежнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.