Вы тут

TEDxMinsk “Абуджэнне розуму” на сцэне Купалаўскага (жывая трансляцыя)

minsknews.by

Канферэнцыя TEDxMinsk праходзіць сёння ў беларускай сталіцы на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра. Гэта адна з лакальных імпрэзаў, якія ладзяцца па ўсім свеце. Ужо другі год канферэнцыя ў Мінску праходзіць у рамках пашыранай ліцэнзіі TED з правам выкарыстання імя горада ў назве і магчымасцю далучыць да 1000 гледачоў.

Місія TED-руху ва ўсім свеце — знаходзіць, збіраць і прасоўваць ідэі, здольныя даць людзям і грамадству імпульс да развіцця і пазітыўным пераменам на самых розных узроўнях. Сёлета TEDxMinsk праходзіць пад слоганам "Абуджэнне розуму”, бо чалавечы розум — наймагутнейшы інструмент, здольны ператвараць існуючую рэчаіснасць.

У першай сесіі канферэнцыі перад гледачамі выступалі прафесарка псіхалогіі City University of New York Анастасія Ліпневіч, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер, эколаг Ірына Кашпей, тэхнічны дырэктар A1 Telekom Austria Group Крысціян Лаке.

У другой сесіі, яка пачынаецца ў 16:30, заяўленыя выступы навукоўцаў, спецыялістаў па ЗЛЖ, а таксама пісьменніцы Лінор Гаралік, якая будзе чытаць лекцыю пра моду.