Тарыфы на роўмінг ва "Усходнім партнёрстве" зменяцца не раней за 2020 год

Тарыфы на роўмінг ва "Усходнім партнёрстве" зменяцца не раней за 2020 год

Тарыфы на роўмінг у краінах "Усходняга партнёрства" зменяцца не раней за 2020 год. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган.

Па яго словах, з 2017 года Мінсувязі вядзе перамовы наконт роўмінгу па двух напрамках: так званая "Саюзная дзяржава" і краіны "Усходняга партнёрства" (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна). 

"Па плане работы ва "Усходнім партнёрстве" ў 2019 годзе плануецца збор статыстычных звестак па паказчыках роўмінгу і праца над праектам роўмінгавага пагаднення. Усталяванне новых тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу для абанентаў чакаецца не раней за 2020 год", — патлумачыў чыноўнік.

Наконт адмены роўмінгу ў так званай "Саюзнай дзяржаве" галіновым міністэрствам даручана ў чэрвені 2019 года падаць план адпаведных мерапрыемстваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі