Тартуноў прыехаў у мінскае "Дынама", Мезін атрымае права граць за “Металург"

Расійскі галкіпер Барыс Тартуноў, які ў мінулым сезоне граў за омскі “Авангард”, зараз знаходзіцца ў Мінску. У апошнім туры Кубка Беларусі Тартуноў быў заўважаны ў складзе мінскага “Дынама”.
Запрашэнне расійскага адмыслоўцы звязана з траўмай асноўнага варатара каманды Сяргея Барысава, паведамляе “Газета.ru”.

Тым часам зрушылася з мёртвай кропкі справа беларускага галкіпера Андрэя Мезіна. Нагадаем, што Мезін, які абараняе вароты нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі, але нарадзіўся ў Чалябінску і мае расійскі пашпарт, не хоча граць у Расіі ў статусе легіянера.

На мінулым тыдні ў Маскве прайшоў выканкам Федэрацыі хакея Расіі. Хакейныя функцыянеры дамовіліся з прадстаўнікі клубаў пра тое, што галкіперы, якія маюць расійскія пашпарты, але граюць за зборныя іншых краінаў, не будуць лічыцца ў чэмпіянаце Расіі легіянерамі.

Такім чынам, калі дамоўленасць замацуецца адпаведным дакументам ФХР, Андрэю Мезіну нішто не перашкодзіць падпісваць кантракт з магнітагорскім "Металургам", піша “Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі