Вы тут

Танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў Клайпеду на пачатку чэрвеня

Беларусь купляе нафту ў ЗША / БЕЛТА

Танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў Клайпеду на пачатку чэрвеня. Ён даставіць 80 тысяч тон сыравіны, распавёў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Танкер ўчора пачаў загрузку ў порце Бамонт (штат Тэхас. — Рэд.). Выхад з порта запланаваны 17 траўня. Прыбыццё ў Клайпеду — на пачатку чэрвеня", — перадае БЕЛТА словы Цішчанкі.

Прадстаўнік "Белнафтахіма" ўдакладніў, што гаворка ідзе пра нафту гатунку Bakken. У Беларусь з Клайпеды яе даставяць чыгункай на ААТ "Нафтан".

Пра пастаўкі нафты з ЗША ў Беларусь паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён патлумачыў, што гэта частка дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц. У сваю чаргу дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў, што Штаты чакаюць ад Беларусі рыначных рэформаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.