Вы тут

Там былі крыжакі: з Мінска ў Іарданію можна лётаць з 3 верасня

Горад Акаба / Ілюстрацыйнае фота

"Белавія" ў пятніцу, 3 верасня, пачала выконваць чартарныя рэйсы з Менска ў Іарданію — на першым рэйсе ў гэтую краіну вылецелі 144 пасажыры.

Чартары запланаваны да лістапада, а рэйсы са сталіцы плануюцца кожныя 9 дзён.

Канчатковым пунктам маршруту з'яўляецца курортны горад Акаба на ўзбярэжжы Чырвонага мора.

Турыстам у Іарданіі прапанаваная шырокая праграма — ад дайвінгу і пляжнага адпачынку да наведвання славутасцяў, якія звязаны з Бібліяй і крыжовымі паходамі, а таксама пячорнага горада Петра і берагі Мёртвага мора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.