Сёння завяршаецца падача дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты
1 жніўня — апошні дзень, калі выбаркамы прымаюць дакументы ад тых, хто хоча зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У нядзелю паведамлялася, што дакументы падалі ўжо 359 чалавек. Гэта азначае, што ў сярэднім на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуе больш як тры чалавекі.
Бліжэйшыя 10 дзён камісіі будуць правяраць дакументы патэнцыйных кандыдатаў. А 11 жніўня стартуе перыяд выбарчай агітацыі зарэгістраваных кандыдатаў.