Сёння УЕФА мусіць вырашыць, ці штрафаваць БАТЭ за заўзятара з БЧБ-сцягам

Сёння УЕФА мусіць вырашыць, ці штрафаваць БАТЭ за заўзятара з БЧБ-сцягам

19 кастрычніка УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) мусіць прыняць рашэнне пра санкцыі супраць барысаўскага БАТЭ за выхад заўзятара на поле падчас матчу Лігі Еўропы з лонданскім "Арсеналам". Але вынікі пасяджэння дысцыплінарнага савета нам скажуць не раней за заўтрашнюю раніцу.

"Рашэнне будзе паведамлена ці заўтра, ці ў пачатку наступнага тыдня", — паведамілі Еўрарадыё ў дэпартаменце УЕФА па сувязях з прэсай.

Беларускаму клубу пагражае штраф у 10 тысяч швейцарскіх франкаў. 19 кастрычніка Упраўленне па кантролі, этыцы і дысцыпліне УЕФА разглядае гэты і некалькі іншых "кейсаў", якія пагражаюць штрафамі еўрапейскім футбольным клубам.

Выхад [заўзятара] на футбольнае поле (Field invasion) кваліфікуецца УЕФА як парушэнне артыкула 16(2) Дысцыплінарнага рэгламенту.

 

Сёння УЕФА мусіць вырашыць, ці штрафаваць БАТЭ за заўзятара з БЧБ-сцягам
Аляксандр Вянгерскі на полі "Барысаў-Арэны". Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі