Сёння ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць “Ліверпуль” і “Рома”

24 красавіка англійскі “Ліверпуль” прыме італьянскую “Рому” ў першым паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Матч на стадыёне “Энфілд Роўд” пачнецца ў 21:45 паводле беларускага часу. У жывым эфіры яго пакажа тэлеканал “Беларусь 5”.

Футбольныя эксперты і букмекеры аддаюць перавагу “Ліверпулю”, як больш тытулаванаму клубу, у шэрагах якога ёсць форвард Салах, які ў бягучым сезоне ў англійскай прэм’ер-лізе забіў ужо 31 мяч. Але “Рома” нядаўна прадэманстравала, што здольная перамагчы любога саперніка — у чвэрцьфінале яна спыніла “Барселону”. На відэа гл. пра фінальны матч Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў 1984 года, у якім у серыі пенальці "Ліверпуль" перамог "Рому".

Іншы паўфінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 25 красавіка, у Мюнхене сустрэнуцца “Баварыя” і “Рэал”. Мадрыдцы — дзейныя ўладальнікі галоўнага футбольнага еўракубка.