Сёння ў Бабруйску абвесцяць прысуд па справе аб забойстве дзвюх дзяўчат

Сёння ў Бабруйску абвесцяць прысуд па справе аб забойстве дзвюх дзяўчат

9 студзеня ў Бабруйску абвесцяць прысуд па справе аб забойстве з асаблівай жорсткасцю дзвюх дзяўчат. Пракурор запатрабавала для 36-гадовага Аляксандра Асіповіча смяротную кару. Менавіта ў яго кватэры знайшлі целы забітых. Абвінавачанне сцвярджае, што адной ахвяры мужчына нанёс 77 удараў малатком і рукамі, у другой дзяўчыны налічылі 16 ран, амаль усе — на галаве і шыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі