Сёння мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з маскоўскімі аднаклубнікамі
У пятніцу, 20 лістапада, мінскае "Дынама" згуляе ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў гасцях з маскоўскімі аднаклубнікамі. Матч пройдзе ў "ВТБ Лядовым палацы", пачатак ў 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Букмекеры аддаюць перавагу маскоўскім дынамаўцам.
Нагадаем, мінчукі пасля 31 гульні маюць 44 ачкі і займаюць у Заходняй канферэнцыі 10-е месца. Маскоўскае "Дынама" мае 51 ачко і знаходзіцца на 5-м радку ў турнірнай табліцы.
Фота: hcdinamo.by