Сёлета ў школах Беларусі будзе вучыцца на 13 тысяч дзяцей больш, чым летась
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень ведаў. За парты ў школах і гімназіях па ўсёй краіне сядуць 110 тысяч першакласнікаў. А агулам да заняткаў у новым навучальным годзе прыступяць крыху больш за 982 тысячы дзяцей. Як інфармуе Міністэрства адукацыі, гэта амаль на 13 тысяч больш, чым летась.
Першы ўрок у Дзень ведаў пройдзе на тэму "Нам мір завешчана берагчы".