Сям'я мігрантаў часова пасялілася ў Мінску — вось, што яны расказваюць

Мігранты расказваюць пра прычыны вяртання ў Мінск / Rudaw
Мігранты расказваюць пра прычыны вяртання ў Мінск / Rudaw

Сям'я сірыйскіх курдаў з чатырох чалавек не вытрымала цяжкіх умоў на беларуска-польскай мяжы і вярнулася ў Мінск. Бацька дваіх дзяцей Фарыд кажа, што яны замерзлі б, калі б засталіся ў лесе.

Мігрантам паабяцалі, што шлях у Германію будзе вельмі простым. Rudaw піша, што як мінімум 8 тысяч курдаў увялі ў зман курдскія кантрабандысты, якія абяцалі паказаць просты шлях у Еўропу праз беларуска-польскую мяжу.

“Ён сказаў мне, што праз два ці тры дні мы будзем у Германіі. Ён сказаў нам, што яны заб'юць ягня, каб адсвяткаваць наша прыбыццё ў Германію”, — успамінае жонка Фарыда Лэйла пра гутарку з кантрабандыстам.

Мігрантам абяцалі, што шлях будзе бяспечным і лёгкім. У выніку яны змушаны былі правесці ў лесе 22 дні.

“Мая пяцігадовая дачка ўвесь час казала мне: “Мама, няўжо так цяжка дабрацца да Германіі?” — успамінае Лэйла пра час, праведзены на мяжы.

За арэнду кватэры ў Мінску мігранты плацяць немалыя 80 даляраў у дзень. Але нескладана зразумець, чаму гэтыя людзі вырашылі з'ехаць з роднага сірыйскага горада Камышлы.

Жыццё ў горадзе няможна назваць спакойнай. Пад канец красавіка гэтага года ў Эль-Камышлы пачаліся сутыкненні паміж арабскімі “Сіламі нацыянальнай абароны” і курдскімі атрадамі “Сірыйскіх дэмакратычных сіл”. Толькі ў гэтым месяцы тры мірныя жыхары загінулі ў выніку ўдару турэцкага беспілотніка.

Фарыд кажа, што яшчэ не пакінуў надзеі трапіць у Германію. Ён хоча перабрацца туды з Сірыі, каб забяспечыць лепшае жыццё для сваіх дзяцей

История семьи Фарида и Лейлы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі