Вы тут

Сябра Каардынацыйнай рады Дылеўскі заявіў, што паважае Пуціна як палітыка

Сяргей Дылеўскі / "Белсат"

Моцным лідарам назваў Уладзіміра Пуціна сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі

"Маё асабістае меркаванне: Пуцін — вельмі моцны лідар. У мяне ёсць шмат пытанняў, чаму Масква жыве не як астатняя Расія, але, на мой погляд, ён усё ж вельмі граматны кіраўнік, сапраўды моцны палітык", — перадае яго словы РІА "Новости". 

Дылеўскі патлумачыў, што паважае Пуціна як палітыка: "Трымаць увесь свет у цуглях, мець вялікую вагу ў сусветнай палітыцы, эканоміцы, кіруючы такой велізарнай краінай — значыць, гэта чалавек з жалезабетоннай хваткай".

Сяргей Дылеўскі — старшыня страйкама Мінскага трактарнага завода. Ён адзін з сямі чальцоў прэзідыўму Каардынацыйнай рады. Нядаўна ён адбыў 25 сутак арышту па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях. Дылеўскі заявіў, што працягне сваю працу ў КР. 

На волі і ў Беларусі з чальцоў прэзідыўму КР засталіся толькі ён і нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.