Вы тут

Святлана Бень павіншавала з Днём Волі — праспявала з дочкамі "Пагоню" (відэа)

Святлана Бень з дочкамі спявае "Пагоню" / кадр з відэа

Спявачка Святлана Бень павіншавала беларусаў з Днём Волі. 25 сакавіка яна выклала ў Фэйсбук відэа, як разам з дочкамі спявае славутую "Пагоню" на верш Максіма Багдановіча. 

Пры гэтым выканаўцы апрануліся так, каб стварыць бел-чырвона-белую гаму — як на нацыянальным сцягу. 

Святлана Бень — спявачка, акторка, тэатральная рэжысёрка. Яна была кіраўніцаў кабарэ-бэнда "Серебряная свадьба", які з 2016 года сышло ў бестэрміновы адпачынак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.