Святар Маскоўскага патрыярхату крыжам збіў айца ПЦУ падчас пахавання

Бойка святароў падчас пахавання ўкраінскага байца / vinbazar.com​
Бойка святароў падчас пахавання ўкраінскага байца / vinbazar.com​

У Вінніцкай вобласці падчас пахавання загінулага байца, святар Маскоўскага патрыярхату крыжам збіў айца Праваслаўнай царквы Украіны.

22 ліпеня ў вёсцы Яланец Тамашпальскай грамады развітваліся з байцом Аляксандрам Зінівым, які служыў радыётэлефаністам самаходна-артылерыйскай батарэі і загінуў пад Мікалаевам. На развітанні былі прадстаўнікі розных канфесій. Падчас выступу настаяцеля Тамашпальскай рэлігійнай абшчыны ПЦУ протаіерэя Міхаіла Васілюка святар сельскай царквы паспрабаваў збіць яго крыжам. Святара абурылі словы апанента аб тым, што Пуцін развязаў вайну ва Украіне, у прыватнасці, пад заклікам абароны вернікаў Маскоўскага патрыярхату. Святар таксама заклікаў людзей адмовіцца ад канфесіі, якая мае супольнасць з Расіяй.

"Маскоўскі поп падчас прамовы айца Міхаіла праявіў агрэсію, нанёс лёгкія цялесныя пашкоджанні, сарваў крыж з настаяцеля і спрабаваў выкарыстаць свой крыж як прыладу для збіцця. На маю думку, гэта пераходзіць усе магчымыя і немагчымыя межы нахабства", — напісаў у сябе ў Фэйсбуку мясцовы актывіст Сяргей Цімкоў.

Таксама ён апублікаваў відэа, на якім відаць, як настаяцель наносіць некалькі ўдараў выступоўцу крыжам. Пасля гэтага сутычку спынілі вайскоўцы. Цырымонію працягнулі.

Як піша сайт Vinbazar.com, святар ПЦУ звярнуўся ў паліцыю з заявай аб нанясенні цялесных пашкоджанняў. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Пацярпелага накіравалі на судова-медыцынскую экспертызу.

Священник Московского патриархата крестом избил отца ПЦУ во время похорон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі