Сведка кажа пра "невялікі інцыдэнт", але Кіму пагражае да 6 гадоў турмы

Працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту працягнецца заўтра ў Цэнтральным судзе Мінску а 10-й гадзіне. Нагадаем, сёння суд даследаваў пісьмовыя матэрыялы справы. Таксама адбывалася апытанне апошніх сведак з боку абвінавачання. Вось што паведаміла Еўрарадыё праваабаронца Алена Танкачова:

"Па тым артыкуле, па якім абвінавачваюць Андрэя Кіма, яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Апошні сведка абвінавачання, які даваў паказанні менавіта па эпізодзе справы, звязанай з Андрэем Кімам, быў Аляксей Корзюк.

Каментуючы тое, што адбылося падчас акцыі, ён сказаў, што адбыўся "невялікі інцыдэнт". Падчас перасоўвання калоны дэманстрантаў з праезжай часткі аднаму з супрацоўнікаў міліцыі, на яго думку, Кімам, быў нанесены ўдар. Вось за гэты "невялікі інцыдэнт" Кіму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі".


Суд працягнецца ў пятніцу ў 10 гадзінаў раніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі