Сведка-АМАПавец змяніў паказанні супраць журналісткі Дзіяны Серадзюк

Сведка-АМАПавец змяніў паказанні супраць журналісткі Дзіяны Серадзюк

Новы суд над журналісткай газеты "Новы Час" Дзіянай Серадзюк прызначаны на 27 студзеня, паведамляе прэс-служба БАЖ. У міліцыі на дзяўчыну склалі новы адміністрацыйны пратакол.

Як распавядала Еўрарадыё, Серадзюк вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі ўвечары 20 снежня. На пасяджэнні 10 студзеня супрацоўнік АМАП Віталь Івашка заявіў, што Серадзюк на Кастрычніцкай плошчы з 18:00 да 18:30.

Але ў судзе высветлілася, што якраз у гэты час Дзіяна была ў іншым раёне Мінска на занятках англійскай мовы. Пасля гэтага суддзя Максім Трусевіч адправіў справу на дапрацоўку.

Цяпер міліцыянты склалі новы пратакол. У ім АМАПавец-сведка заяўляе, быццам бачыў журналістку на акцыі з 21:00 да 21:30.

Новы суд над Дзіянай Серадзюк прызначаны на 11:00 27 студзеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Пасля першага суда Дзіяна Серадзюк завітала ў студыю Еўрарадыё, дзе падзялілася сваімі ўражаннямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі