Сваякі здалі міліцыянтам мужчыну, які захоўваў самаробны пісталет

Жыхар Ушацкага раёна зрабіў самаробны пісталет. Як піша сайт sudexpert.gov.by, для гэтага мужчына выкарыстаў ствол і частку ствольнай скрынкі спружынна-поршневай вінтоўкі "ІЖ-22" для стварэння кампактнага пісталета. Міліцыянтам пра яго паведамілі сваякі падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал".

Эксперты Наваполацкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз пацвердзілі, што пісталет з'яўляецца самаробнай ручной караткаствольнай агнястрэльнай зброяй. Ён прыдатны для стрэлаў баявымі патронамі калібру 5,6 мм.

Фота: sudexpert.gov.by