Сусветны банк прагназуе, што сёлета ВУП Беларусі знізіцца на 2,8%

Сусветны банк прагназуе, што сёлета ВУП Беларусі знізіцца на 2,8%

У 2022 годзе ВУП Беларусі знізіцца на 2,8%. Такі прагноз зрабілі аналітыкі Сусветнага банка. Сярод прычын падзення ВУП яны называюць санкцыі, уведзеныя заходнімі краінамі супраць беларускага рэжыму.

Дарэчы, Сусветны банк прагназаваў падзенне ВУП Беларусі і ў папярэднім аглядзе, які з'явіўся ў кастрычніку 2021-га. Менавіта тады ён знізіў ацэнку з росту ў 1,9% да падзення на 2,8%.

А вось у 2023-м Сусветны банк чакае, што беларуская эканоміка павялічыцца на 2,3%.

Тым часам Міжнародны валютны фонд у снежні 2021-га разлічваў, што сёлета ВУП Беларусі вырасце на 0,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі