Вы тут

Сустаршыню БХД выклікаюць у міліцыю за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Вольга Кавалькова на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй / Еўрарадыё

Вольгу Кавалькову выклікалі ў міліцыю за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй. На яе пачалі адміністрацыйную справу. Пра гэта сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паведаміла ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

"Толькі што затэлефанавалі з Маскоўскага РУУС. Працоўны дзень скончаны, а яны ўсё працуюць. Паведамілі пра пачаты адміністрацыйны працэс па ч.3 арт.23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 7 снежня, выклікаюць у панядзелак у 10:00", — напісала Кавалькова.

Акцыі адбываліся ў Мінску 7 і 8 снежня. Яны не былі ўзгодненыя з уладамі, аднак затрыманняў на акцыях не было. А Telegram-канал "Пул Первого" нават падзякаваў удзельнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.