Сурскі: наша ідэя — у нашай адметнасці, якую яшчэ трэба шукаць і адстойваць

Сурскі: наша ідэя — у нашай адметнасці, якую яшчэ трэба шукаць і адстойваць

30 студзеня госць Еўрарадыё — гісторык, кінадакументаліст, супрацоўнік Інстытута гісторыі Ягор Сурскі.


Словы пра тое, што нацыянальная ідэя найперш павінна быць зразумелай і блізкай простым беларусам, неаднаразова гучалі ў нашых праграмах. І як бы цынічна гэта ні гучала, але што можа быць бліжэй простаму беларусу, чым... народны алкагольны напой? Зараз такім "народным напоем" называюць беларускае "таннае і смачнае" пладова-ягаднае віно. Прасцей кажучы — "чарніла". Можа, у пляшцы з такім віном і нацыянальная ідэя беларусаў разлітая? Ці магчыма такое ўвогуле?! Пра гэта мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Ягорам Сурскім.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя
 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі