Супрацоўнік амбасады ЗША і сын былога мэра Віцебска адсядзеў 10 сутак

Супрацоўнік амбасады ЗША і старэйшы сын былога кіраўніка Віцебска Вадзімір Заранкін адсядзеў у ліпені 10 сутак на Акрэсціна
Супрацоўнік амбасады ЗША і старэйшы сын былога кіраўніка Віцебска Вадзімір Заранкін адсядзеў у ліпені 10 сутак на Акрэсціна

Супрацоўнік амбасады ЗША і старэйшы сын былога кіраўніка Віцебска Вадзімір Заранкін адсядзеў у ліпені 10 сутак на Акрэсціна, якія яму прысудзілі яшчэ восенню 2020 года: "Прыйшлі на мінулым тыдні і прапанавалі "дасядзець".

Пра ўмовы ў камерах

"Змяніў тры камеры. Спачатку сядзеў у чатырохмеснай, дзе было 16 чалавек і тэмпература за +40. У камеры ўсе былі ў адной бялізне абсалютна мокрыя, было цяжка дыхаць і проста варушыцца. Потым перавялі ў аднамесны карцар, дзе было яшчэ восем чалавек, адсутнічаў ложак, а на падлозе была плітка. Затым — у іншую чатырохмясцовую камеру, дзе нас было дванаццаць. У рэшце рэшт вярнулі ў першую камеру, дзе было ўжо 18 чалавек.

Перапоўненасць камер такая, што месца хапае роўна на тое, каб усім змясціцца спаць на падлозе. Калі некага вызвалялі, то хутка прыводзілі новых людзей. Пры гэтым, у ЦІП дакладна ёсць пустыя камеры. Бялізну і матрацы не выдаюць, большасць спіць на падлозе, гэта камфортней, чым на жалезных нарах".

Пра асабістыя рэчы і перадачы ад сваякоў

"Асабістыя рэчы ўзяць з сабой у камеру не дазваляюць, перадачы ад сваякоў прымаюць, але не перадаюць — аддаюць, калі вызваляешся. У выніку амаль усе сядзяць без зменнай бялізны, адзення, зубной шчоткі, ручніка".

Пра антысанітарыю і стомленасць

"За 10 дзён у душ не вадзілі ні разу, мыліся з бутэлек над унітазам. Адбой у 22, пад'ём — а 6-й раніцы, днём ляжаць нельга. Кожную ноч камеру будзяць два разы, у 2 і 4 гадзіны, каб зладзіць пераклічку. Выспацца не ўдаецца, стомленасць назапашваецца".

Пра каранавірус

"Аслабляецца імунітэт, многія хварэюць. Я страціў нюх, хоць і вакцынаваны. Пасля выхаду на волю тэст на каранавірус апынуўся станоўчым"

Вадзіміра Заранкіна сілавікі затрымалі 12 кастрычніка каля ўніверсама "Рыга" на Сурганава. Мужчыну выцягнулі проста з-за стырна аўтамабіля, даставілі ў РУУС, а потым — у жодзінскае СІЗА. Пасля яго асудзілі на 10 сутак, але не пасадзілі. Заранкін спрабаваў абскардзіць рашэнне, але гэта ні да чаго не прывяло.

А ў пачатку верасня суд пакараў за ўдзел у маршы супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі малодшага брата Вадзіміра — Філіпа Заранкіна. Хлопец сцвярджае, што ў акцыі не ўдзельнічаў, а ішоў дадому з працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі