Суддзя Канстытуцыйнага суда: Канстытуцыю можна памяняць і без рэферэндуму

Канстытуцыя Беларусі / mosty-zara.by​
Канстытуцыя Беларусі / mosty-zara.by​

Актыўна рэкламуемая чыноўнікамі і дзяржСМІ рэформа Канстытуцыі, пры дапамозе якой улады спадзяюцца "збіць" пратэсты, можа быць праведзена нават без рэферэндуму.

У чацвер, 22 кастрычніка, на круглым стале у "Спутніку" суддзя Канстытуцыйнага суда Аляксандр Марыскін адзначыў, што гаворка можа ісці аб прыняцці ў прынцыпе новай Канстытуцыі.

"Таму што там гаворыцца, у самой Канстытуцыі гаворыцца, што новая (хоць там і няма такога слова) Канстытуцыя можа быць прынятая ў звычайным парадку без правядзення рэферэндуму. Таму гэта справа парламента, прэзідэнта, якім шляхам ісці і якія змены ўлічваць", — выказаўся суддзя.

Пытанне сёння, паводле яго слоў, у тым, што прымаць: ці папраўкі ў 1, 2, 4 і 8 раздзелы, якія могуць быць праведзены толькі праз рэферэндум, ці ў цэлым новую Канстытуцыю.

Аргументы супраць рэферэндуму, па словах Марыскіна, наступныя: "Па-першае, гэта значныя фінансавыя сродкі, каранавірус, тут трэба падумаць". 

"Хоць я, у прынцыпе, таксама схільны да правядзення рэферэндуму, каб змены і дапаўненні ўжываліся з дапамогай рэферэндуму", — выказаў сваю пазіцыю ён.

Як сказаў дэпутат Алег Гайдукевіч, які ўдзельнічаў у мерапрыемстве, праект паправак можа быць прадстаўлены ўжо ў лістападзе-снежні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі