Вы тут

Суд упершыню за год даў пратэстоўцу не суткі, а грамадскія работы

Кіеў / фота Кіеўскай гарадской рады

Пяцьдзесят гадзінаў грамадскіх прац атрымаў жыхар Віцебскага раёна за лозунг “Слава Украіне”, піша “Вясна”.

Па дадзеных следчых, мужчына выгукнуў словы ў падтрымку ваюючай краіны ля возера, участковыя мясцовага РАУСа склалі на яго пратакол па артыкуле 24.23 КаАП.

Праваабаронцы “Вясны” пішуць, што гэта першы выпадак, калі за падтрымку Украіны суд прызначыў пратэстоўцу не суткі ці штраф, а грамадскія працы.

Так, напрыклад, на гэтым жа тыдні жыхар Наваполацка аказаўся за кратамі за аватарку ў сацсетках з жоўта-блакітным сцягам. Хоць на судзе мужчына сказаў, што яму “проста падабаецца Украіна і яе сцяг”, яго пакаралі 15 суткамі арышта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.