Суд аб лячэнні двухгадовай Веры за мяжой: у скарзе мамы да Мінздароўя адмоўлена

Суд аб лячэнні двухгадовай Веры за мяжой: у скарзе мамы да Мінздароўя адмоўлена

Cуд Маскоўскага раёну Мінска разгледзеў скаргу да Міністэрства аховы здароўя Марыі Званько, маці двухгадовай Веры са спінальнай мышачнай атрафіяй, якая, на думку бацькоў, мае патрэбу ў лячэнні за мяжой, каб выжыць. Адзінае лякарства, якое тэарэтычна можа выратаваць Веру, — гэта прэпарат Spinraza, і каштуе яго гадавы курс 700 тысяч долараў. У Беларусі "Спінраза" не зарэгістраваная, і выкарыстоўваць яе нельга.

12 снежня на судзе па скарзе Марыі Званько да Міністэрства аховы здароўя адвакат Дзмітрый Лаеўскі хадайнічае аб далучэнні да матэрыялаў справы дакументаў, звязаных з прэпаратам Spinraza, на англійскай мове, а таксама іх завераныя пераклады; копіі звароту Марыі Званько ў Міністэрства аховы здароўя (мама Веры ставіла пытанне аб тым, якім чынам можна атрымаць накіраванне на аказанне меддапамогі ў тым ліку іншую краіну і ці праводзіца ў Беларусі праца над тым, каб лячыць дзяцей з дыягназам СМА прэпаратам Spinraza) .

Па рашэнню камісіі Міністэрства аховы здароўя бацькі Веры могуць набыць прэпарат Spinraza за свае сродкі або за іншыя, калі гэта не супярэчыць закону. Сям'я Званько накіравала звароты ў некалькі арганізацый з просьбай аказаць фінансавую дапамогу.

Сярод дакументаў, прадстаўленых суду адвакатам заяўніцы, ёсць адказ бацькам Веры ад УКБ Мінгарвыканкама, куды яны таксама адпраўлялі ліст. У ім чыноўнікі сцвярджаюць, што гатовыя разгледзець просьбу, але толькі ў тым выпадку, калі бацькі пададуць даведку, выдадзеную Міністэрствам аховы здароўя, аб патрэбе Веры Званько ў прэпараце Spinraza.

— Мы не патрабуем грошай, мы хочам, каб Міністэрства аховы здароўя прызнала неабходнасць Веры ў лячэнні лекавым сродкам Spinraza, — кажа адвакат Лаеўскі.

12 снежня на пасяджэнні таксама адбыліся судовыя спрэчкі.

— У чым прадмет спрэчкі і чаму адбыўся зварот у суд? — задаецца пытаннем Лаеўскі. — Гэта важна, таму што прадстаўнік міністэрства пастаянна акцэнтуе ўвагу на фінансавых пытаннях і кошту прэпарата. Хачу звярнуць увагу, што ў дадзеным працэсе аспрэчваецца іншае, не ставіцца пытанне грошай ці пра нейкую медычную памылку. Хаця б таму, што Веры Званько ніхто не адмаўляў па прычыне адсутнасці сродкаў. Аспрэчваецца вынік адміністрацыйнай працэдуры, у рамках якой Міністэрства аховы здароўя беспадстаўна адмовілася прызнаваць патрэбу дзіцяці ў прэпараце Spinraza. Мы лічым, што рашэнне камісіі павінна быць прызнана не правамерным.

Адвакат робіць акцэнт на тым, што ў двух рашэннях камісіі Міністэрства аховы здароўя няма ні слова пра прэпарат Spinraza, хаця Марыя Званько пісала пра яго ў сваёй просьбе да ведамства. Разам з тым, на судзе прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя і сведкі шмат казалі менавіта пра дадзены прэпараі. Лаеўскі заўважае: — У рашэнні камісіі за 10 кастрычніка нават не пазначана назва захворвання СМА, якое ў тым ліку абмяркоўвалі на пасяджэнні.

На пасяджэнні 13 снежня суддзя Паліна Анціпчук не задаволіла скаргу маці двухгадовай Веры на рашэнне камісіі Міністэрства аховы здароўя.

— У задавальненні скаргі нам адмовілі, — кажа адвакат. — Матывы не агучаны. З чаго зыходзіў суд, нам пакуль невядома. Але на дадзены момант мы дакладна разумеем, што мы гэтае рашэнне будзем абскарджваць. Мы перакананыя, што заяўленыя патрабаванні былі не толькі законныя, але і справядлівыя: і з чалавечага, і з прававога, і з дзяржаўнага пункту гледжання.

Марыя Званько спрабуе даказаць у судзе, што яе дачка мае патрэбу ў лячэнні за межамі Беларусі. У двухгадовай Веры рэдкае генетычнае захворванне — спінальная цягліцавая атрафія (СМА) II тыпу. У Беларусі няма прэпарата, які прыпыніў бы працяг хваробы.

Бацькі дзяўчынкі звярнуліся ў Міністэрства аховы здароўя з просьбай адправіць іх дачку на лячэнне за мяжу. Але курс, мякка кажучы, нятанны — адна ін'екцыя прэпарата Spinraza каштуе 89 тысяч еўра, а дзяўчынцы іх трэба шэсць за год. Чыноўнікі палічылі лячэнне немэтазгоднымі і два разы — 17 жніўня і 10 кастрычніка — на камісіі па гэтым пытанні адмовілі ў просьбе.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 13.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі