Вы тут

Суд Камянецкага раёна спыніў справу супраць хлопца, які забіў бацьку-тырана

Суд / Еўрарадыё

2 кастрычніка суд Камянецкага раёна вынес прысуд па справе аб забойстве. Справа была спыненая, а самога падсуднага ў зале суда вызвалілі з-пад варты, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Абвінавачаным па справе праходзіў 17-гадовы Арцём Е. Яго вінавацілі ў забойстве бацькі. 

Трагедыя адбылася 26 лютага. Хлопец некалькі разоў стукнуў бацьку сякерай па галаве. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у лякарні 10 красавіка. 

Як распавядаў TUT.by, забіты мужчына быў хатнім тыранам, які здзекаваўся з жонкі і сына. Па словах хлопца, бацька любіў выпіць і ў нецвярозым стане станавіўся агрэсіўным. Па словах хлопца, здаралася, што п'яны бацька біў маці, а калі сыну было 12 гадоў, то стукнуў яго кулаком у жывот. 

25 лютага бацька прышоў п'яны і зладзіў скандал. На наступны дзень ён таксама з'явіўся п'яны і скандаліў. Калі мужчына заснуў, сын вырашыў яго забіць. Ад нажа ён адмовіўся, бо той быў тупым. Узяў сякеру і некалькі разоў стукнуў бацьку па галаве. Потым маці выклікала хуткую, а сам Арцём — міліцыю. 

Арцёма абвінавацілі ў забойстве бацькі.

Суд прызначыў яму паўторную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, якая выявіла, што ў момант забойства юнак быў у стане афекту і не мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Таму яму перакваліфікавалі артыкул на забойства ў стане афекту.

У сувязі з амністыяй да 75-годдзя Перамогі суд вызваліў юнакка ад адказнасці і спыніў справу. Адразу ў зале суда яго вызвалілі з-пад варты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.