Студэнтка расказала пра пагрозы пасля сённяшняга затрымання ў Мінску

Студэнтка расказала пра пагрозы пасля сённяшняга затрымання ў Мінску

10 лістапада студэнты некалькіх ВНУ Мінска правялі акцыі салідарнасці з адлічанымі аднакурснікамі і звольненымі выкладчыкамі. На вуліцы Ванеева сілавікі затрымалі 5 студэнтак Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта: Кацярыну Лявонаву, Арыну Бруснігіну, Марыю Курэнь, Анастасію Глушэнь і Алёну Яшкіну. Яны праводзілі акцыю салідарнасці. Як паведамляе тэлеграм-канал @peaceful_bseu, іх завезлі ў Заводскае РУУС. Двух непаўнагадовых студэнтак адпусцілі, астатніх верагодна павезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

У тым жа тэлеграм-канале прыводзіцца сведчанне адной са студэнтак пра затрыманне. Паводле яе слоў, сілавікі пагражалі і ўжывалі фізічную сілу да дзяўчат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі