Студэнтка правяла двое сутак за кратамі за спробу пнуць "Мінскага гарадавога"

Студэнтка правяла двое сутак за кратамі за спробу пнуць "Мінскага гарадавога"

18-гадовая студэнтка БДУ правяла двое сутак за кратамі за спробу пнуць "Мінскага гарадавога". Пра яе затрыманне інфармавала Еўрарадыё. "Наша ніва" даведалася падрабязнасці. Высветлілася, што Аляксандра Самасюк 23 сакавіка разам з бацькам і братам гуляла па вуліцы Гарадскі Вал. Калі яна замахнулася нагой на скульптурную кампазіцыю, з будынка МУС з’явілася паўтузіна міліцыянераў. Яны схапілі Аляксандру і завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Сваякоў не забіралі.

Атрымліваецца, што студэнтка не паспела пнуць "Мінскага гарадавога". Тым не менш яна з суботы да панядзелка знаходзілася за кратамі. 25 сакавіка Самасюк прывезлі ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Аднак суддзя адправіў пратакол на дапрацоўку ў міліцыю, студэнтку вызвалілі. Яна знаходзіцца ў шоку ад гэтага здарэння і адмаўляецца даваць каментары.

Цікава, што "Мінскі гарадавы" не з'яўляецца помнікам ці гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта проста скульптурная кампазіцыя. Тым не менш яе сур'ёзна ахоўваюць, яна знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем. Летась 16-гадовы юнак даў "гарадавому" аплявуху, яго затрымалі, хлопец на відэакамеру прасіў прабачэння ў... скульптуры.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі