Стрыжак: Дапамагаць сем’ям фігурантаў справы патрыётаў можна не толькі грашыма

Стрыжак: Дапамагаць сем’ям фігурантаў справы патрыётаў можна не толькі грашыма

За два месяцы сваёй дзейнасці актывісты кампаніі BY_help сабралі каля 60 тысяч долараў для дапамогі тым, хто быў пакараных за ўдзел у веснавых акцыях пратэсту, і сем’ям арыштаваных па “справе патрыётаў”. Большасць гэтых грошай ужо пайшла на аплату штрафаў удзельнікам акцый пратэсту, аплату адвакатаў і дапамогу сем’ям арыштаваных патрыётаў.

Сёння актывісты кампаніі не толькі збіраюць грошы на дапамогу па ўсім свеце, але і шукаюць іншыя спосабы дапамагчы, кажа ў эфіры Еўрарадыё адзін з каардынатараў кампаніі BY_help Андрэй Стрыжак.

Стрыжак: “Мы ствараем так званую “Базу для сваіх”, куды ўносім прапановы пра спецыяльныя ўмовы, зніжкі і спецыяльныя акцыі для сем’яў арыштаваных. І таксама даём інфармацыю пра паслугі, якія гэтыя сем’і могуць аказваць. Бо падтрымка грашыма — добра, але калі ў чалавека ёсць праца, ёсць магчымасць прадаваць нейкія свае рамесніцкія вырабы (а шмат хто з жонак арыштаваных займаецца гэтым) альбо аказваць, да прыкладу, юрыдычныя паслугі, калі нехта з іх юрыст, то гэта будзе значна лепш. І такая двухбаковая база можа добра дапамагчы тым, хто цяпер патрабуе фінансавай падтрымкі”.

Дапамагчы людзям знайсці нейкую працу, арганізаваць побытавае жыццё сем’яў арыштаваных патрыётаў важна і таму, што з цягам часу колькасць фінансавых ахвяраванняў змяншаецца, кажа Стрыжак.

Цалкам паглядзець размову з Андрэем Стрыжаком можна тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі