Страты эканомікі Украіны ад агрэсіі Расіі ацэнены на больш за $1 трлн

Страты эканомікі Украіны ад агрэсіі Расіі ацэнены на больш за $1 трлн

Страты эканомікі Украіны ад агрэсіі Расіі ацэнены на больш за $1 трлн. Пра гэта заявіў украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль. Паводле яго слоў, улічаны разбурэнні, нанесеныя інфраструктуры і эканоміцы, і будучыя страты. Шмыгаль падкрэсліў, што падлік пакуль экспертны.

Першы складнік — прамыя інфраструктурныя страты. "Гэта тое, што мы страцілі ў выніку прамога разбурэння — масты, дарогі, жыллё, будынкі, але гэтыя лічбы кожны дзень растуць, — гаворыць украінскі прэм'ер. — Зараз наша ацэнка — каля $120 млрд. Калі з улікам ваеннай інфраструктуры і іншых грамадзянскіх выдаткаў, то больш за $270 млрд".

Другі — падлік страт украінскай эканомікі: падзенне ВУП у разліку на месяцы вайны, недаатрыманы прыбытак і не ўкладзеныя інвестыцыі прадпрыемстваў. Гэта яшчэ больш за 290 млрд долараў.

Трэці — страты дзяржавы з-за змяншэння ВУП у перспектыве. "Цяпер прадпрыемствы, якія павінны прыносіць дзяржаве даходы, разбураныя, — працягвае Дзяніс Шмыгаль. — Таму пасля вайны, вядома, будзе істотная карэкціроўка".

Падзенне ВУП у 2022 годзе Шмыгаль ацаніў на 35%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі