Стэфанія Ціхінская пасля Акрэсціна: перадачы не даходзяць або даходзяць 1% з 100

Стэфанія Ціхінская пасля Акрэсціна: перадачы не даходзяць або даходзяць 1% з 100

На волю пасля 10 сутак арышту выйшла мастачка і рэжысёрка Стэфанія Ціхінская. Сем сутак з іх яна адбыла на Акуэсціна.

У Фэйсбуку яна напісала пра ўмовы, у якіх сядзяць палітычныя арыштанты. Па словах дзяўчыны, асуджаным амаль не перадаюць перадачы ад сваякоў:

"Я, вядома ж, захварэла ад пераахаладжэння. Магу сказаць сваякам арыштаваных: нават калі перадачы прымаюць, іх не перадаюць, бо ў палітычных арыштаваных асаблівыя ўмовы ўтрымання. Часам можна дапрасіцца гігіенічныя пракладкі, паперу, лекі. Зубную пасту і шчоткі адбіраюць пры нагодзе. Не магу сказаць што перадаваць не трэба, але гэтыя перадачы не даходзяць або даходзяць 1% з 100". 

Ціхінскую асудзілі за налепленае на яе акне чырвонае сардэчка. Гэта было расцэнена як несанкцыянаваны пікет без дазволу Мінгарвыканкама. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі