Вы тут

"Стаю толькі і плачу": медыкі падазраюць успышку COVID-19 у Капыльскім раёне

Новыя Доктаравічы​ / fotobel.by

"Хадзілі па дамах, да нас прыходзілі таксама, — расказвае Еўрарадыё Святлана, касірка з прадуктовай крамы ў Новых Доктаравічах, аграгарадку ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. — Бралі мазкі і аналізы на каранавірус. Ва ўсіх настаўнікаў бралі, таму што ачаг пачаўся са школы. Настаўнік і прыбіральшчыца ляжаць у рэанімацыі... Пнеўманія, двухбаковае запаленне... Там шмат чалавек".

29 сакавіка ў вёсках Доктаравічы, Новыя Доктаравічы і Вуглы (усе — Капыльскі раён Мінскай вобласці) з'явіліся медыкі ў спецадзенні. Яны заходзілі ў кожны дом і мералі жыхарам тэмпературу.

Па словах Святланы, усіх, у каго тэмпература была вышэйшая за 37,2, адвезлі ў бальніцы ў Мінску і ў Барысаве. Шпіталізавалі і мужа суразмоўніцы — з тэмпературай 37,4.

"Я не ведаю пакуль, у якую бальніцу. Стаю толькі і плачу, — кажа жанчына. — З вёскі забралі чалавек 15. Яшчэ адвозяць школьнікаў чацвёртых — пятых класаў".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.