Вы тут

"Стартапніца": размаўляем пра маркетынг з Дар'ей Сясіцкай з WANNABY

Дар'я Сясіцкая / Facebook

Уклад маркетынгу ў поспех стартапа складана пераацаніць. Можна сабраць крутую каманду і стварыць унікальны прадукт, але без якаснага прасоўвання гэтая добрая праца застанецца незаўважанай.

Чым займаецца маркетолаг стартапа? На якім этапе ён падключаецца да праекта? Чым прасоўванне стартапа адрозніваецца ад маркетынгу тавараў і паслуг? А можна як-небудзь без маркетынгу? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркуем з Дар'яй Сясіцкай, маркетолагам праекта WANNABY. Ён стварае платформу AR для інтэрнэт-крамаў, каб спажыўцы маглі прымерыць абутак, упрыгожванні і вопратку перад тым, як купіць.

Дапамагала нам падчас гутаркі рэдактарка ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.