Старшыня Еўракамісіі — пра гібрыдную атаку з боку Беларусі: цярпець не будзем

Старшыня Еўракамісіі — пра гібрыдную атаку з боку Беларусі: цярпець не будзем

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен таксама заявіла пра гібрыдную атаку з боку Беларусі. Днямі падчас візіту ў Польшчу пра гэта ж казала канцлер Германіі Ангела Меркель.

"Гаворка ідзе аб гібрыднай атацы з боку Беларусі, мы працягнем праяўляць салідарнасць з памежнымі дзяржавамі,гаварыла старшыня Еўракамісіі ў сераду падчас выступу ў Еўрапарламенце. — Людзі не павінны быць пешкамі ў палітыцы, як гэта адбываецца на мяжы з Беларуссю".

"Давайце называць рэчы сваімі імёнамі: гэта гібрыдная атака, якая мае мэтай дэстабілізаваць Еўропу, — працягвала яна. — ...Рэжым у Мінску выкарыстоўвае чалавечыя жыцці як інструмент для дасягнення сваіх мэтаў. Яны пасадзілі гэтых людзей на самалёты і ў літаральным сэнсе "выпхнулі" да межаў ЕС... Мы не будзем цярпець гэтага ніколі".

Урсула фон дэр Ляен заклікала да хутчэйшага рэфармавання міграцыйнай палітыкі ў Шэнгенскай зоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі