Сталічныя радзільныя дамы перапоўненыя - Міністэрства аховы здароўя

Мінскія радзільныя дамы перапоўненыя. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У выніку, у палатах, разлічаных на дзвюх жанчын, знаходзіцца тры. А напрыканцы 2007-га ў адным са сталічных раддамоў жанчыны ляжалі ў калідорах.  Спецыялісты звязваюць гэтую праблему з павялічэннем нараджальнасці, а таксама з закрыццём на рэканструкцыю радзільнага дома Мінскай вобласці.

Міністэрства аховы здароўя запэўнівае, што цяжкасці гэтыя часовыя і ў бліжэйшыя два гады ў Мінску пачнецца будаўніцтва двух новых радзільных дамоў.

БелаПАН нагадвае, што ў студзені-лютым 2008 года ў нашай краіне нарадзіліся больш за 17 тысяч дзетак, што на 11% больш за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшы рост нараджальнасці зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці (16,2%) і ў Мінску (15,9%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі