Сталічная ДАІ папрасіла аўтаўладальнікаў не сядаць у аўторак за руль

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае кіроўцаў аб тым, што ў бліжэйшыя суткі ў горадзе чакаецца туман.
У сувязі з гэтым дарожныя інспектары "пераканаўча просяць" аўтаўладальнікаў па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце.

Калі без машыны не ўдасца абысціся, то ДАІ просіць быць надзвычай уважлівымі і асцярожнымі, а таксама выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю бяспекі і правілы праезду пешаходных пераходаў. Быць уважлівымі ДАІ просіць і пешаходаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі