Стала вядома, з кім згуляюць беларускія тэнісісткі на турніры ў Цынцынаці

Сталі вядомыя саперніцы беларускіх тэнісістак на турніры WTA серыі Premier у амерыканскім Цынцынаці, прызавы фонд якога складае 2,874,299 долараў. Арына Сабаленка (39 WTA) у першым коле спаборніцтваў сустрэнецца з брытанкай Ёханай Контай (43), а Вікторыя Азаранка (95) згуляе з Карлай Суарэз Навара (27) з Іспаніі.

Александра Сасновіч і Вера Лапко мусяць прайсці кваліфікацыю. Сасновіч (36) у першым адборачным туры згуляе з амерыканкай Элісан Рыске (77), а саперніцай Лапко (66) стане расіянка Ганна Блінкова (102).

Кваліфікацыйныя матчы пройдуць 11 жніўня. Калі абедзве беларускі выйграюць, яны ў другім раундзе стануць саперніцамі за выхад у асноўную сетку турніру і згуляюць між сабой