Вы тут

Стала вядома ўмова, пры выкананні якой у Беларусі будзе страхавая медыцына

БЕЛТА

13 снежня на сустрэчы ў Мінску са студэнтамі-медыкамі Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт перспектываў з'яўлення ў Беларусі страхавой медыцыны. Ён назваў умову, пры выкананні якой яна з'явіцца — даходы беларусаў павінны павялічыцца ўдвая.

"Я прыхільнік таго, каб развіваць страхавую медыцыну, цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — Але адразу нельга: трэба, каб людзі былі да гэтага гатовы".

Па словах кіраўніка дзяржавы, улады пралічвалі наступствы ўвядзення ў Беларусі страхавой медыцыны, аналізавалі, "ці дазволіць гэта зрабіць эканоміка". "На гэтым этапе мы дамовіліся: вось бясплатная, вось платная, вось страхавая медыцына", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Курс на развіццё медстрахавання ў нашай краіне возьмуць паступова — гэта вынікае з яго выказванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.