Вы тут

Стала вядома, дзе Зяленскі і Пуцін сустрэнуцца ў наступны раз, і гэта не Мінск

Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін / Reuters

Стала вядома, дзе Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў наступны раз, і гэта не Мінск. Мяркуецца, што саміт "нармандскай чацвёркі" праз чатыры месяцы пройдзе ў Берліне. Пра гэта ria.ru сказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Пры гэтым ён на 100% яшчэ не ўпэўнены, што месцам правядзення саміту будзе нямецкі горад.

Перамовы ў "нармандскім фармаце" з удзелам лідараў Украіны, Расіі, Францыі і Германіі напярэдадні прайшлі ў Парыжы. Яны былі прысвечаны праблеме ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны. Удалося дамовіцца найперш пра абмен усімі палоннымі і пра наступную сустрэчу. На ёй зноў будзе абмяркоўвацца найважнейшая праблема — перадача Украіне кантролю над мяжой з Расіяй на Данбасе і правядзенне на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі мясцовых выбараў. Больш падрабязна пра вынікі парыжскай сустрэчы можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.