Стафілакок ў чыкін-ролах: Мінздараў назваў прычыну атручвання ў мінскай школе

Фота школьнікаў носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё
Фота школьнікаў носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё

Эпідэміёлагі ўсталявалі прычыну атручвання дзяцей у мінскай школе №61. Як паведамляе ТГ-канал Миндрава, гэта стафілакок. Верагодна, гэты ўзбуджальнік трапіў у ежу ад каго-небудзь з супрацоўнікаў, якія рыхтавалі страву для школьнікаў.

"Устаноўлена, што развіццё харчовага атручвання ў вучняў у сярэдняй школе № 61 Мінска звязана з ужываннем у ежу стравы чыкен-рол "Маленькі цэзар". Узбуджальнік — стафілакок. У сувязі з тым, што расследаванне сітуацыі працягваецца, можна толькі меркаваць, што крыніцай інфекцыі, верагодна, з'явіўся персанал харчаблока, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дадзенай стравы", — паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя.

У следчым камітэце ўдакладняюць, што стафілакок быў знойдзены пры абследаванні ў чатырох шпіталізаваных вучняў школы. Падобнае захворванне было пацверджана ў васьмі рабочых, шасцёра з якіх у дзень здарэння займаліся падрыхтоўкай курыных рулетаў.

Масавае атручэнне дзяцей адбылося ў сталічнай школе 20 лістапада. Адчулі недамаганне і звярнуліся па дапамогу 174 вучні школы, 18 з іх патрапілі ў бальніцу. На сённяшні дзень усе дзеці выпісаныя з лячэбных устаноў.

Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 336 (Парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур або санітарных норм і правілаў, гігіенічных нарматываў, што пацягнула па неасцярожнасці атручванні людзей) Крымінальнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі