Спынены крымінальны пераслед траіх фігурантаў справы "Рабочага руху"

Спынены крымінальны пераслед траіх фігурантаў справы "Рабочага руху" — іх больш не вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Як паведамляюць праваабаронцы, гаворка ідзе пра Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль са Жлобіна, а таксама Маргарыту, прозвішча якой пакуль невядомае.

Святлану Зыль і Дзмітрыя Елісеева затрымалі 22 верасня 2021 года пасля чарговага допыту і змясцілі ў гомельскае СІЗА. 12 лістапада Святлану выпусцілі на волю пад заклад, а 20 студзеня 2022 года пад заклад адпусцілі і Елісеева.

На мінулым тыдні Елісеева выклікалі ў Следчы камітэт. Яму прапанавалі напісаць заяву аб спыненні крымінальнай справы супраць яго ўзамен на штраф у памеры 30 базавых велічыняў (960 рублёў). Па якой справе яго аштрафавалі, пакуль незразумела. Таксама яму абяцалі вярнуць "закладніцкія" грошы. Аналагічная сітуацыя і ў Святланы Зыль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.