Вы тут

Спявачка Мэрая Кэры прызналася, што 17 гадоў хавала праблемы з псіхікай

Мэрая Керы. Фота: billboard.ph

Амерыканская спявачка Мэрая Кэры прызналася, што 17 гадоў хавала праблемы з псіхікай. Яна баялася, што дыягназ (“біпалярнае расстройства другога тыпу”) разбурыць яе кар’еру ў шоу-бізнесе. З-за гэтага яна не атрымлівала лячэння. Пра сваю сумную гісторыю Кэры ўпершыню распавяла ў інтэрв’ю часопісу People.

Па версіі спявачкі, усё пачалося ў 2001 годзе, калі яе шпіталізавалі з нервовым зрывам і фізічным знясіленнем. Тады і быў пастаўлены дыягназ. Жыццё з “біпалярным расстройствам” падзяляецца на перыяды дэпрэсіі і часу, калі чалавек адчувае прыліў энергіі і пад’ём настрою. Спявачка не стала лячыцца. Цяпер яна кажа, што тады проста спалохалася. Яна саромелася дыягназу і баялася, што хвароба паставіць крыж на яе кар’еры. І тады яна вырашыла пераканаць сябе, што ніякага расстройства няма. Сваю таямніцу Мэрая Кэры хавала доўга і баялася, што ўсё адкрыецца. Нарэшце пасля таго, як звярнулася па псіхіятрычную дапамогу, вырашыла сама распавесці сваю гісторыю.