Справаздачную канферэнцыю Федэрацыі хакея перанеслі пасля нарады ў Мінспорту

Справаздачную канферэнцыю Федэрацыі хакея перанеслі пасля нарады ў Мінспорту

Справаздачная канферэнцыя Федэрацыі хакея Беларусі перанесеная з 8 чэрвеня на няпэўны пазнейшы тэрмін. 

"Рашэнне аб пераносе прынята ў сувязі з немагчымасцю ўдзелу ў канферэнцыі дастатковага для кворуму колькасці чальцоў Асацыяцыі. Пра новую дату правядзення канферэнцыі будзе абвешчана дадаткова", — паведамляецца на сайце ФХРБ.

Напярэдадні сітуацыя з беларускім хакеем разглядалася на нарадзе ў Міністэрстве спорту і турызму, паведамляе прэс-служба ведамства. У ёй прынялі ўдзел міністр спорту Сяргей Кавальчук, яго першы намеснік Вячаслаў Дурноў, старшыня ФХРБ Сямён Шапіра, яго намеснік, дырэктар СДЮШАР "Дынама" Дзмітрый Баскаў, памочнік галоўнага трэнера нацыянальнай каманды, галоўны трэнер хакейнага клуба "Юнацтва" Міхаіл Захараў, начальнік аддзела па правядзенні спаборніцтваў — спартыўны дырэктар ФХРБ Уладзіслаў Клачкоў.

Нагодай для дзвюхгадзіннай нарады стаў выступ беларускай зборнай на чэмпіянаце свету. Наша каманда не выйграла на турніры ніводнага матча і пакінула вышэйшы дывізіён.

Як заявіў Сямён Шапіра, у краіне дзейнічае пэўная сістэма падрыхтоўкі хакеістаў усіх узростаў, але відавочна адбыўся збой, таму патрабуецца сур'ёзная карэкціроўка. Ён прапанаваў распрацаваць мадэль рэгіянальнага развіцця хакея, зрабіць заняткі па катанні на лёдзе абавязковымі для школьнікаў, забяспечыць школы неабходным абсталяваннем і інвентаром, укараніць сістэму стымулюючых выплатаў для дзіцячых трэнераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі