"Справа медыкаў": хабар і "карупцыйныя зубы". Онлайн

Ігар Ласіцкі/TUT.by
Ігар Ласіцкі/TUT.by

22 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе працягваецца разгляд карупцыйнай "справы медыкаў". Сярод абвінавачаных — экс-галоўны ўрач 12-й стаматалагічнай паліклінікі Уладзімір Краўчонак і былы намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Іх судзяць за хабар, які яны бралі ад кіраўнікоў фірм, што пастаўляюць медабсталяванне.

Згодна з агучанымі матэрыяламі справы, сумы "ўзнагароджанняў" вар'іраваліся ад 300 рублёў да €15 000.

Былому намесніку міністра Ласіцкаму ставяць у віну ч. 3 арт. 430 КК РБ (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду).

У абвінавачанні фігуруе эпізод перадачы яму хабару ў $2000 ад Краўчонка нібыта за дапамогу ў рэгуляванні пытання, звязанага з клінічнымі выпрабаваннямі новых зубных імплантатаў.

Ласіцкі прызнаўся, што ён траціў атрыманыя грошы на лячэнне некрозу галоўкі тазасцегнавага сустава і аплаты вучобы сына ў БДМУ.

Экс-галоўнага ўрача Краўчонка абвінавачваюць па двух артыкулах: ч.ч. 2 і 3 арт. 430 (атрыманне хабару паўторна, у асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) КК.

На папярэднім пасяджэнні экс-галоўны ўрач стаматалагічнай паліклінікі №12 Уладзімір Краўчонак заключыў дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве. Ён прызнаў віну, пагасіў урон дзяржаве і супрацоўнічаў са следствам. Краўчонак правёў у СІЗА 4 месяцы, а з кастрычніка 2018 года пераведзены пад хатні арышт. Ён прызнаўся, што на атрыманыя грошы адпачываў з жонкай у санаторыі і за мяжой, а таксама аплачваў навучанне дачкі ў медуніверсітэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі