Вы тут

Spiegel: суседзі канцлера ФРГ знаходзяць на сметніцы цікавыя дакументы

Нядаўна знайшлі памятку з кароткімі характарыстыкамі жонак і мужоў кіраўнікоў краін "Вялікай сямёркі" / pixabay

Суседзі канцлера Германіі Олафа Шольца час ад часу знаходзяць у смеццевым кантэйнеры важныя дакументы, піша Meduza са спасылкай на нямецкае выданне Spiegel.

Нядаўна журналісты даведаліся аб адной нетрывіяльнай знаходцы. Суседзі выявілі ў смецці канцлера памятку з кароткімі характарыстыкамі жонак і мужоў лідараў краін "Вялікай сямёркі". Саміт праходзіў у канцы чэрвеня ў Германіі.

У гэтай памятцы не толькі адкрытыя дадзеныя аб людзях, у ёй змяшчаецца і спіс некаторых іх звычак. Напрыклад, пад фота жонкі цяпер ужо экс-прэм'ера Італіі Марыё Драгі напісана, што яна "пазбягае грамадскасці".

Сама інфармацыя не сакрэтная, але паводле звестак журналістаў дакумент быў складзены МЗС ФРГ і нібыта меў пазнаку "сакрэтная інфармацыя — толькі для службовага карыстання". Выкідваць такія дакументы, заўважаюць журналісты, можна толькі ўпэўніўшыся, што іх змест немагчыма аднавіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.