Спецназ Гвінеі арыштаваў прэзідэнта, які кіраваў 10 гадоў, у выніку перавароту

Арыштаваны прэзідэнт у атачэнні спецназа / РИА Новости
Арыштаваны прэзідэнт у атачэнні спецназа / РИА Новости

Прэзідэнт Гвінеі Альфа Кондэ затрыманы сіламі спецназа пад кіраўніцтвам палкоўніка Мамады Думбуя, паведамляюць сусветныя СМІ.

Акрамя таго, спецназ арыштаваў шэраг высокапастаўленых службовых асобаў краіны.

Кіраўнік ваенных заявіў у відэазвароце аб роспуску ўрада, адмене канстытуцыі і закрыцці межаў краіны.

Як паведамляла раней "Еўрарадыё", у сталіцы афрыканскай рэспублікі Гвінеі, Канакры, адбыўся дзяржаўны пераварот. Захоплены спецназам Кондэ кіраваў краінай з 2010 года, грамадзяне неаднаразова выступалі супраць яго з пратэстамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі