Сойм ПБНФ забараніў партыйцам вылучаць кандыдата ў прэзідэнты па-за партыяй

Сябрам Партыі БНФ забаронена ўдзельнічаць у пазапартыйных мерапрыемствах па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні сойма партыі 26 верасня. Як патлумачыў агенцтву БелаПАН кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, напрыклад, былы ліэр ПБНФ Лявон Баршчэўскі не мае права ўдзельнічаць у праймерыз Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Аднак ён можа агітаваць за сябе сяброў партыі, каб быць вылучаным кандыдатам у прэзідэнты на пазачарговым з'ездзе. Нагадаем, што гэты з'езд запланаваны на вясну 2010 года.

Разам з тым Янукевіч сцвярджае, што пакуль рана адказваць на пытанне пра фармат удзелу Партыі БНФ у прэзідэнцкіх выбарах. Па ягоных словах, шмат чаго будзе залежаць ад вынікаў кампаніі па змене выбарчага заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі