СМІ: Гендырэктарам мінскага “Дынама” стане былы футбаліст і пракурорскі работнік

СМІ: Гендырэктарам мінскага “Дынама” стане былы футбаліст і пракурорскі работнік

Генеральным дырэктарам футбольнага клуба “Дынама-Мінск” стане Андрэй Талмач. Такую інфармацыю публікуе Прессбол са спасылкай на свае крыніцы.

39-гадовы Талмач цяпер ачольвае клуб па міні-футболе “Сталіца” і зборную Беларусі. Яго адукацыйны багаж — БДУФК і Беларускі інстытут правазнаўства. У вялікім футболе ёгн гуляў за мінскую “Атаку”, у двух сезонах правёў 22 матчы і забіў два мячы.

У 2004 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў якасці памочніка Юрыя Поклада ў міні-футбольны “БДУФК-Монаракурс”. Затым працаваў у аршанскім “Вітэне”. Апроч спорту 10 гадоў аддаў працы ў органах пракуратуры.

Цяперашні кіраўнік мінскага “Дынама” Сяргей Пернікаў пакіне клуб з 1 чэрвеня. Разам з ім сыходзіць і спартовы дырэктар Віталь Булыга. Клуб цяпер мяняе ўласніка і пераходзіць пад эгіду Мінгарвыканкама: Эканамічны суд сталіцы прызнаў, што кампаніі Юрыя Чыжа 20 гадоў таму незаконна завалодалі акцыямі ФК "Дынама-Мінск".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі